«Першыя днi Вялiкай Айчыннай вайны ў афiцыйных дакументах i ўспамiнах пiсьменнiкаў»
22 чэрвеня 1941 года – дзень, які змяніў ход гісторыі і назаўжды застанецца ў памяці некалькіх пакаленняў. Гэта адна з самых сумных дат у гісторыі. Амаль 82 гады мiнавала з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая стала адной з самых страшных падзей як для сусветнай гісторыі, так і, у прыватнасці, для нашай Бацькаўшчыны, пакінуўшы свой след у кожным з нас.
Кожны год мы шануем Дзень ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне» вырашыла правесці незвычайнае мерапрыемства, ў якім прыняло ўдзел ДРУП "Астэрус" па сродках відэаканферэнцсувязі, і расказаць пра падзеi таго дня вачыма беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, крытыкаў, ўспамiны партызан i жыхароў. Дапамагла ў гэтым вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Мiзон Наталля Аляксандраўна.
Падчас прагляду прэзентацыі зачытаны ўрыўкi франтавых дзеннiкаў паэтаў, архiўныя выразкi з газет, інфармбюро, вершы, хронiкi навiн, што адбывался на франтах, прагледжаны эскiзы мастацкiх карцiн, – ўсе гэта ўяўляе адносiны да таго, што адбывалася ў той час.
Беларуская літаратура ваенных гадоў наглядна даказвае, што толькі пры наяўнасці непарыўных сувязей з жыццём літаратура адпавядае свайму высокаму прызначэнню i служыць на карысць перадавому чалавецтву, з'яўляецца вострай зброяй ўздзеяння. Менавіта ў такой ролі выступала савецкая лiтаратура ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. З першых тыдняў вайны пiсьменнiкi імкнулася падтрымліваць баявы дух і пазітыўны настрой беларусаў. Яны з першых дзён вайны ўключыліся ў агульную барацьбу савецкага народа з захопнікамі, стварылі многа выдатных мастацкіх твораў, якія трывала увайшлі ў скарбніцу здабыткаў нашай культуры. Іх мужнае i праўдзівае слова даходзіла да шырокіх народных мас, гучала са старонак газет "Правда", "Известия", "Красная звезда", "Труд", "За Советскую Беларусь", "За свободную Беларусь", "Совецкая Беларусь", "Раздавім фашысцкую гадзіну" i інш.
Таму зварот да тагачасных дакументаў – гэта заўжды крок у накірунку да гістарычнай праўды.
Свой выступ Наталля Аляксандраўна завяршыла цікавымі фактамі аб гісторыі музея і яго асаблівасцях. Супрацоўнікі прадпрыемства задавалі пытанні і атрымлівалі цікавыя адказы.
Пасля заканчэння мерапрыемства ўсе ўшанавалі памяць гэтага дня хвілінай маўчання кожнаму, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі.




