БелЮрЗабеспечэнне

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Афіцыйны сайт

Адрас:
Минск, пр-т Дзержинского, 1Б
Кантакты:
Тэл/факс: +375 (17) 336-34-77
E-mail: kanc@rup.by

БелЮрОбеспечение

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Афіцыйны сайт

Звычайная версія

БелЮрЗабеспечэнне

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Аддзел комплекснага кіравання будаўнічай дзейнасцю

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯ:

У СФЕРЫ ЭКСПЛУАТАЦЫІ:

  • Забеспячэнне нармальнага функцыянавання будынка ў адпаведнасці з яго функцыянальным назначэннем.
  • Забеспячэнне запланаваных эксплуатацыйных характарыстык аб'екта на працягу ўсяго тэрміну службы
  • Забеспячэнне ўстаноўленага ўзроўню бяспекі будынкаў і аб'ектаў.
  • Забеспячэнне безаварыйнай работы інжынерна-тэхнічных сістэм будынка.
  • Падтрыманне ўстаноўленага тэмпературна-вільготнаснага рэжыму.
  • Падтрыманне нармальнага санітарна-гігіенічнага стану будынкаў і прыдамавой тэрыторыі.
  • Арганізацыя тэхнічна правільнай эксплуатацыі і своечасовага рамонту энергетычнага і прыродаахоўнага абсталявання і энергасістэм, бесперабойнае забеспячэнне вытворчасці электраэнергіяй, вадой і іншымі відамі энергіі, кантроль за рацыянальным расходаваннем энергетычных рэсурсаў на прадпрыемстве, паслядоўнае выкананне рэжыму эканоміі.

У СФЕРЫ БУДАЎНІЦТВА:

  • Рэалізацыя будаўнічых праектаў.
  • Планаванне будаўнічых работ і кантроль за іх выкананнем і адпаведнасцю дзеючым нормам, правілам, стандартам і праектным дакументам.
  • Аператыўнае планаванне, каардынацыя і бягучы кантроль праходжання ўсіх будаўнічых работ, арганізацыя мерапрыемстваў па выяўленню і ліквідацыі выяўленых дэфектаў.
  • Падрыхтоўка перадачы заказчыку выніку выкананых будаўніча-мантажных работ (увесь аб'ект або яго асобны комплекс), а таксама складанне пакета дакументаў, неабходных для работы прыёмачнай камісіі па ўводу аб'екта ў эксплуатацыю.

АСНОЎНЫЯ ФУНКЦЫІ ПАДРАЗДЯЛЕННЯ

У СФЕРЫ ЭКСПЛУАТАЦЫІ:

  • Заключаць дагаворы з іншымі арганізацыямі на забеспячэнне прадпрыемства электраэнергіяй, вадой і іншымі відамі энергіі, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт энергаабсталявання, кантраляваць іх выкананне.
  • Кіраваць планаваннем работы энергетычнай і гаспадарчай служб, распрацоўкай графікаў рамонту будынкаў і збудаванняў, энергетычнага абсталявання і энергасетак, планаў вытворчасці і спажывання прадпрыемствам электраэнергіі, вады, нормаў расходу і рэжымаў спажывання ўсіх відаў энергіі.
  • Распрацоўка мерапрыемстваў па зніжэнні нормаў выдатку энергарэсурсаў, укараненню новай тэхнікі, якая спрыяе больш надзейнай, эканамічнай і бяспечнай працы энергаўстановак, а таксама павышэнню прадукцыйнасці працы.
  • Здяйсняць кантроль за выкананнем правілаў аховы працы, тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі, інструкцый па эксплуатацыі энергаўстановак і абсталявання, выкарыстанні энергаабсталявання і сетак.

У СФЕРЫ БУДАЎНІЦТВА:

  • Арганізацыя работ па падрыхтоўцы і рэалізацыі праекта па ўзвядзенню, рэканструкцыі і рэстаўрацыі аб'екта будаўніцтва (далей - праект) на падставе рашэння заказчыка, забудоўшчыка, узгадненне з заказчыкам, забудоўшчыкам ўтрымання праекта.
  • Выкананне работ па прыёмачнаму кантролю завершаных будаўніча-мантажных работ (канструкцый, элементаў, інжынерных сетак), вядзенне адпаведнай справаздачнасці па канструкцыях і абсталяванні, захаванне праектных рашэнняў.
  • Арганізацыя кантролю за выкананнем адпаведнасці выкананых аб'ёмаў будаўніцтва зацверджанаму ва ўстаноўленым парадку праекту і захавання дагаворных тэрмінаў будаўніцтва.
  • Вядзенне адпаведнай выканаўчай і бягучай дакументацыі.
  • Забеспячэнне патрабаванай якасці выконваемых (выкананых) будаўніча-мантажных работ, будаўнічых матэрыялаў, вырабаў.
  • Арганізацыя распрацоўкі прадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі, уключаючы абгрунтаванне інвестыцый з заданнем на праектаванне.
  • Забеспячэнне захавання каштарыснага кошту будаўніцтва, прадугледжанага праектнай дакументацыяй, фарміраванне пераліку выканаўцаў, неабходных для рэалізацыі праекта.
  • Арганізацыя правядзення падрадных таргоў або перамоў па выбару распрацоўніка прадпраектнай (перадінвестыцыйнай) праектнай дакументацыі, генпадрадчыкаў (падрадчыкаў) для рэалізацыі праекта, працэдуры закупкі тавараў.
  • Арганізацыя кантролю за выкананнем выкананых аб'ёмаў будаўніцтва з узгодненымі ўмовамі дамовы і зацверджаным каляндарным планам.
  • Абследаванне будынкаў і збудаванняў на прадмет выяўлення вытворчага браку.
  • Праверка сапраўднасці дакументаў і пастаянны маніторынг адносна іх наяўнасці.
  • Устанаўленне адпаведнасці завершанага аб'екта і супастаўленне фактычна выкананых работ з першапачатковай праектнай дакументацыяй.
  • Кантроль і праверка каштарыснай дакументацыі па выдаткаваных сродках.
  • Каардынацыя ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў рэалізацыі праекта (будаўніцтва аб'екта), арганізацыя афармлення неабходных дакументаў па рэалізацыі праекту, выпрацоўцы і прыняцці кіраўнічых рашэнняў, афармленні неабходнай дакументацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
  • Выкананне іншых функцый, прадугледжаных заканадаўствам.

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ, ЯКІЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ ДЗЕЙНАСЦЬ ПАДРАЗДЯЛЕННЯ:

  • ТКП 45-1.04-305-2016 «Тэхнічны стан і тэхнічнае абслугоўванне будынкаў і збудаванняў. Асноўныя патрабаванні».
  • ТКП 45-1.03-162-2009 «Тэхнічны нагляд у будаўніцтве. Парадак правядзення».

ЛІЦЭНЗІІ, СЭРТІФІКАТЫ, РЭГІСТРАЦЫЙНЫЯ ПАСВЕДЧАННІ, ПАТЭНТЫ І ІНШ.:

  • Атэстат адпаведнасці 0001841-ІН, выдадзены Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў рэестры атэстатаў адпаведнасці 13.10.2017, тэрмін дзеяння: з 13 студзеня 2017 г. па 13 студзеня 2022 г.

Аттестат-соответствия-1_РУП.jpg

  • Атэстат адпаведнасці 0002140-ІН, выдадзены Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў рэестры атэстатаў адпаведнасці 15.10.2018, тэрмін дзеяння: з 15 студзеня 2018 г. па 13 студзеня 2022 г.

Аттестат-соответствия-2_РУП-.jpg


Версія для друку